Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

"Храним традиции, смотрим в будущее!"

6 октября в Костюковичском профессиональном лицее № 8  прошло профилактическое мероприятие «От памяти прошлого к будущему» с участием заместителя председателя комиссии по делам несовершеннолетних райисполкома Людмилы Голочевской, помощника прокурора района Алины Козылевой, начальника ИДН Костюковичского РОВД Виктории Снытко.

Напомним, что данное профилактическое мероприятие проводится в рамках Года исторической памяти и направлено на формирование у подростков активной гражданской позиции, устойчивости к антиобщественным и противоправным проявлениям.

Профилактические мероприятия «От памяти прошлого к будущему» прошли в учреждениях образования Костюковичского района

Разговор велся о нашей стране, прошлом и будущем, и о том, что нужно делать, чтобы Независимая Беларусь становилась сильнее!

Старший помощник прокурора района Алина Козылева рассказала подросткам о геноциде белорусского народа в годы Великой Отечественной войны, о важности расследования преступлений, совершенных на нашей земле в годы войны, а также о том, что эти действия не имеют срока давности.

Профилактические мероприятия «От памяти прошлого к будущему» прошли в учреждениях образования Костюковичского района

– Досконально изучаются архивные документы, проводится допрос очевидцев событий и потомков свидетелей, которые могут помнить рассказы своих близких, – сообщила Алина Александровна. – Благодаря этой работе выясняются обстоятельства гибели наших соотечественников, становятся известными места индивидуальных и массовых захоронений.

Профилактические мероприятия «От памяти прошлого к будущему» прошли в учреждениях образования Костюковичского района

 

Фотофакт: в Костюковичах состоялось торжественное принесение клятвы воспитанниками военно-патриотического клуба «Зубр»

В Костюковичах у мемориального комплекса жертвам Великой Отечественной войны состоялось торжественное принесение клятвы воспитанниками военно-патриотического клуба «Зубр». Знаковое событие с ребятами разделили руководители МВД, представители власти, родные и близкие. Первым поздравил «зубрят» Министр внутренних дел Иван Кубраков.

Фотофакт: в Костюковичах состоялось торжественное принесение клятвы воспитанниками военно-патриотического клуба «Зубр»

Фотофакт: в Костюковичах состоялось торжественное принесение клятвы воспитанниками военно-патриотического клуба «Зубр»

          

    К году исторической памяти в Республике Беларусь «Храним традиции, смотрим в будущее!» изготовлен макет дома  д. Белынковичи Костюковичского района Могилевской области, земляка Алеся Письменкова – известного белорусского поэта, лауреата премии Ленинского комсомола Беларуси и Литературной премии имени А. Кулешова, автора 11-ти поэтических сборников. Макет изготовлен  в стиле классицизма. Построен в 1932 году.

             Макет выполнен в масштабе 1:30 , материал: вспененный ПВХ, устойчивый к атмосферным условиям в размере   900х800мм,   подставка

500х900.

 

Когда-то очень давно зародились на белорусской земле кристально – чистые неиссякаемые родники, которые струятся творчеством, вдохновляют мастеров слова на новые творения, утоляют бесконечную жажду познания и совершенствования. Одна из этих неисчерпаемых «криниц» великого национального и мирового наследия - это Костюковщина. Наша земля дала миру выдающихся поэтов и писателей, которые прославили нашу Родину, наших людей и наши достижения. Среди ярких звезд на литературном небосклоне белорусской поэзии сияет звезда, которая носит имя еще одного нашего земляка Алеся Письменкова – известного белорусского поэта, лауреата премии Ленинского комсомола Беларуси и Литературной премии имени А. Кулешова, автора 11-ти поэтических сборников. В 2012 году вышел сборник произведений А. Письменкова «Не знікай». К сожалению он рано, в самом расцвете творческих сил, ушел из жизни, но стихи его живут и звучат на нашей земле. Многие из них вошли в поэтические антологии и школьные учебники, переведены на русский, украинский, болгарский языки.

      Родился поэт в д. Белынковичи Костюковичского района. Вся жизнь его  была связана с литературным и журналистским творчеством. Он был корреспондентом районной газеты «Сцяг камунізму». Окончив Белорусский государственный университет , работал корреспондентом газеты «Літаратура і мастацтва», редактором отдела науки и искусства журнала «Полымя», главным редактором ежедневника “Літаратура і мастацтва”.

Где бы он ни жил, он всегда возвращался домой, к своим корням, к родным Прибеседским просторам. Он «пел» о них в своих стихах, описывал их в эссе. Был почетным гостем на праздниках поэзии, которые традиционно проходят на Костюковщине, собирая «под свое «крыло» многочисленных любителей и мастеров художественного слова.

     На районном празднике поэзии «Крыницы души» в 2002 году собрались известные писатели, поэты и поэты–любители из соседних районов Могилевской области. Именно на этом празднике в последний раз присутствовал Алесь Письменков. Тогда, слушая его, никто подумать не мог, что в скором времени эти поэтические встречи, к которым в будущем присоединится авторская песня, будут посвящены памяти Алеся Письменкова. Через два года поэта не стало. Чтобы сохранить светлую память о нем, праздник поэзии стал проходить ежегодно. Это мероприятие проводилось в день рождения А. Письменкова – 25 февраля. В 2007 году в честь 50-летия поэта праздник состоялся под названием «Зорка, імя якой Алесь, збірае сяброў». На нем звучало множество стихов, на этот раз, посвященных другу, земляку, патриоту своей маленькой родины, потрясающему поэту А. Письменкову.

      Через год праздник поэзии получил новое название «Белы бусел над Бесяддзю». Под знаком поэзии знаменитых земляков А. Кулешова и А. Письменкова, мероприятие собрало поэтов со всей Могилевской области. В качестве почетных гостей в празднике приняли участие брат А. Письменкова – Николай Письменков, его друзья – Анатолий Зеков и Александр Бордовский и другие поклонники глубокого, проникновенного творчества А. Письменкова..

     В 2011 году праздник поэзии и авторской песни состоялся на берегу реки Беседь, в д. Белынковичи, напротив дома, где жил Алесь Письменков, на живописном месте, которое жители деревни называют «письменковым» лугом. Такое светлое имя стал носить и сам праздник - «Письменков луг».

В 2012 году «Письменкову лугу» присвоен статус областного праздника поэзии и авторской песни. Масштаб мероприятия выходит далеко за рамки областного. С каждым годом растет количество и «географическая карта» участников. Многие известные деятели культуры отметили важное  значение праздника, и назвали его знаковым событием в культурной жизни Могилевщины.

     Праздник поэзии и музыки «Письменков луг» - незаменимое наглядное пособие для подрастающего поколения. Современная молодёжь получила возможность  познакомится с творчеством белорусских поэтов и писателей, с творчеством наших земляков, которые прославляют родной край через свои произведения. Это свидетельство того, что мы чтим память наших знаменитых земляков, развиваем и поощряем поэтическое мастерство их последователей – начинающих поэтов и писателей, сохраняем литературное наследие, содействуем духовному воспитанию подрастающего поколения.

 

 

     Алесь (Аляксандр Уладзіміравіч) Пісьмянкоў нарадзіўся 25 лютага 1957 г. у вёсцы Іванаўка Касцюковіцкага раёну Магілёўскай вобласці, у сям’і рабочага Уладзіміра Сямёнавіча і медыцынскай сястры Марыі Сямёнаўны Пісьмянковых. На выхаванне і сталенне Алеся і яго малодшага брата Міколы ў значнай ступені паўплывалі родныя бацькоў: цудоўныя апавядальнікі і надзвычай гасцінныя дзед Сямён Варфаламеевіч і бабуля Анісся Васільеўна, а таксама спагадлівыя і знаходлівыя на словы Сямён Масеевіч і Настасся з Каніч. Якраз адметная мова і лад гаворкі бабкі Насты давалі падставу старэйшаму ўнуку і праз гады здзіўляцца таму, "які яна выдатны лексікограф і бліскучы стыліст".

      У 1964 Алесь Пісьмянкоў паступіў у Бялынкавіцкую сярэднюю школу. Асаблівы ўплыў на яго зрабіў настаўнік мовы і літаратуры А. Нікіценка, які ў свой час, калі вучыўся ў Смаленску, неаднойчы сустракаўся з А. Твардоўскім і М. Ісакоўскім. У школе А. Пісьмянкоў рана пачаў пісаць вершы, але сур’ёзнай увагі ім не надаваў. Першы верш паэта-пачаткоўца быў апублікаваны ў 1972 у касцюковіцкай раённай газеце "Сцяг камунізму". Дзесяцікласнікам паслаў падборку вершаў у "Магілёўскую праўду". У абласным і рэспубліканскім друку А. Пісьмянкоў выступае з 1974 года. У 1974–1975 гг. Алесь Пісьмянкоў працаваў карэспандэнтам касцюковіцкай раённай газеты "Сцяг камунізму". Тады ж асабіста пазнаёміўся з Аляксеем Пысіным, які прыязджаў на сустрэчу з членамі раённага літаб’яднання. А. Пысін так пісаў пра сваё знаёмства з Алесем Пісьмянковым:
"На касцюковіцкім семінары асабліва прыемным было знаёмства з семнаццацігадовым Алесем Пісьмянковым. Нядаўні дзесяцікласнік, ён працаваў карэктарам у раённай газеце, а жыў у сваёй вёсцы Бялынкавічы, якая паблізу. Танклявы, светлавалосы, знешне ён нагадваў гарадскога падлетка, але быў занадта ціхі і сарамлівы. Можа, разумеючы гэта, у сваіх вершах хацеў быць трохі "байчэйшым", надаваў свайму лірычнаму герою больш сталасці і мужнасці. А лепшыя яго вершы па-юнацку шчырыя і непасрэдныя, у іх шмат пачуцця і такой добрай наіўнасці, якая асабліва кранае".

     У 1975 годзе паступіў на беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Алесь Пісьмянкоў выступіў у чарговым зборніку "Дзень паэзіі", што выйшаў у 1976 годзе. Пасля заканчэння ўніверсітэта, у 1980 годзе, Пісьмянкову пашанцавала застацца ў Мінску.

     Атрымаўшы дыплом аб вышэйшай адукацыі, у 1980–1982 працаваў карэспандэнтам у аддзеле крытыкі і бібліяграфіі газеты "Літаратура і мастацтва". З 1982 – рэдактар аддзела навукі і мастацтва часопіса "Полымя". 3 1990 намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі. Пасля вярнуўся ў "Полымя" намеснікам галоўнага рэдактара, каб пазней зноў перайсці ў "ЛіМ", цяпер ужо галоўным рэдактарам. Апошнім часам узначальваў рэдакцыю гумарыстычна-сатырычнага часопіса "Вожык".

     Алесь Пісьмянкоў – паэт рамантычнага светаўспрымання. Яго паэзія пранізана глыбокім пачуццём лірызму, пранікнёным пафасам патрыятызму і чалавечнасці. У сваіх кнігах "Белы Камень" і "Чытаю зоры" паэт сцвярджае неўтаймоўнасць чалавечага духу ў спазнанні зямнога быцця, гісторыі, сучаснасці. Герой А. Пісьмянкова – беларус, які мае трывалую культурна-гістарычную памяць, ён адчувае сябе на зямлі продкаў паўнакроўна і надзейна ("Балада роду", "Трызненне паўстанца", "Дума Вітаўта"). Паэтаў герой ведае і шануе генеалогію свайго роду, ганарыцца крэўнай прыналежнасцю да зямлі Беларусі, якая нарадзіла Каліноўскага і Вашчылу, Скарыну і Багрыма, Багушэвіча і Багдановіча.
Яго вершам характэрна рамантычная ўзнёсласць, імкненне лірычнага героя да дабрыні, добразычлівае стаўленне да чалавека. Адначасова паэт поўны непрымірымасці да чэрствасці, абыякавасці, душэўнай глухаты. У яго вершах пачатковага этапа грамадзянскі пафас быў прыглушаны; потым паэт стаў глыбей асэнсоўваць гістарычны шлях Бацькаўшчыны, творы набылі філасофскую заглыбленасць, эпічную непаспешлівасць і грунтоўнасць.

Пасля першага зборніка паэзіі "Белы Камень" (1983) выйшлі кнігі "Чытаю зоры" (1988), "Планіда" (1994), вершы для дзяцей "Заўзятары" (1993) і "Ласуны-веселуны" (1996), "Журавель над студняй" (1998), "Я не памру, пакуль люблю..." (2000, выбранае). Лірык па характары, А. Пісьмянкоў заставаўся лірыкам і ў паэзіі, але лірыкам, якому не чужой была і філасофія. Ды не тая – мудрагелістая, што часцей лунае дзесьці высока, а філасофія жыцця, зямная ў сваёй аснове. I гэта вельмі адчувальна ў вершах, у якіх гучыць тэма "малой радзімы" — таго кутка Бацькаўшчыны, дзе А. Пісьмянкоў нарадзіўся і гадаваўся, куды нязменна вяртаўся ў снах і на яве.

Многія з творчых людзей па-добраму могуць пазайздросціць такой службовай кар’еры. Чаго не скажаш пра лёс жыццёвы. Ён, у адрозненні ад творчага, выпрабоўваў А. Пісьмянкова жорстка, нават з нейкай садысцкай паслядоўнасцю. Блізкія Алесю людзі адыходзілі адзін за адным, пакідаючы ў ягонай душы глыбокі след, а ў сэрцы – незагойныя раны. А сэрца ён меў слабае, хворае, аднак да ўрачоў не тое-што не спяшаўся, а ніколі іх не наведваў. На жаль, з гадамі ўсё радзей і радзей, бо спачатку адзін за адным пайшлі з жыцця дзяды-асілкі, якім, здавалася, ніколі не будзе зносу, пасля не стала бацькі, а потым і маці – яна раптоўна, нечакана, паспеўшы паведаміць старэйшаму ўнуку па тэлефоне, што чакае ягонага прыезду, асунулася на падлогу, каб болей не падняцца. Пасля таго, што здарылася, паэт неаднойчы нагадваў самым блізкім сябрам, што і ў яго будзе падобная смерць – раптоўная і хуткая. Не памыліўся, бо яшчэ раней быў перакананы, што "вершы збываюцца", а ў творах часта згадваў паэтаў, якія заўчасна пайшлі з жыцця. I нібыта нейкую сваю віну адчуваў за тое, што іх няма, а сам ён жыве. А апошнім часам усё больш рваўся ў сваё Надбяседдзе, са скрухай разумеючы, што больш няма да каго ехаць, бо ў яго роднай хаце жывуць ужо іншыя людзі.

     Назвай апошняй кнігі і многімі вершамі-разважаннямі пра жыццё і смерць Алесь Пісьмянкоў нібы напрарочыў сваё ранняе развітанне са светам. Хворае сэрца паэта не вытрымала, і на працоўным месцы ад сардэчнага прыступу (перахадзіў на нагах тры інфаркты) 23 красавіка 2004 года Алесь Пісьмянкоў раптоўна памёр.

     Пахаваны Алесь Пісьмянкоў на Кальварыйскіх могілках у Мінску. На месцы яго апошняга прытулку толькі падковападобны, нібыта бераг Бесядзі каля бацькоўскай хаты, светла-ружовы камень. У кнізе "Шлях бярозамі значаны" сябра паэта Віктар Патапенка напіша: "Ні здымка, ні чатырохрадкоўя, ні эпітафіі на помніку няма. Ён просты і тым не менш велічны і ёмісты, як яго вершы". Такая сціслая ацэнка створанага Алесем Пісьмянковым яшчэ больш падкрэслівае сілу яго таленту, што не залежыць ад працягласці ці пампезнасці жыццёвага шляху і заслугоўвае вечнасці.

 

Прызнанне

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (з 1984)

Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола БССР (1988) за кнігу лірыкі "Чытаю зоры"

Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова (1998) за кнігу "Вершы"

Лаўрэат прэміі "Залаты апостраф" (2004, пасмяротна)

Памяць

Імем А. Пісьмянкова названа Кастюковіцкая дзіцячая бібліятэка

У раёне праводзяць абласное свята паэзіі і аўтарскай песні "Пісьмянкоў луг"

Дадатковыя матэрыялы аб жыцці і дзейнасці

Арцем’еў, В. Слова пра Алеся Пісьмянкова / Віктар Арцем’еў // Арцем’еў, В. Пісьменнікі і кнігі / Віктар Арцем’еў. — Магілёў : МДУ імя А. А. Куляшова, 2015. — С. 39—42.

Арцем'еў, В. Слова пра Аляксея Пісьмянкова / Віктар Арцем'еў // Зямля і людзі. —  2007. — 21 сакавіка. — С. 13.

Бельскі, А. Паэзія Алеся Пісьмянкова ў колерах і пахах / Алесь Бельскі // Бельскі, А. Галасы і вобразы : літаратурна-крытычныя артыкулы / Алесь Бельскі. — Мінск : Литература и искусство, 2008. — С. 144—157.

Біяграфічная даведка // Пісьмянкоў, А. Я не памру, пакуль люблю : выбранае / Алесь Пісьмянкоў. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2000. — с. 312.

Вішнеўскі, А. Шуміць лес, цвіце сад : [аб творчасці Алеся Пісьмянкова, паэта, ураджэнца в. Бялынкавічы Касцюк. раёна] / Алесь Вішнеўскі // Беларуская думка. — 2007. — № 2. — С. 127—133.

Гальпяровіч, Н. Ад лютага — у вечнасць : [пра кнігу "Не знікай" паэта А. Пісьмянкова] / Навум Гальпяровіч // Літаратура і мастацтва. — 2013. — № 8 (22 лютага). — С. 4.

Гальпяровіч, Н. Ён умеў жартаваць : [успаміны пра пісьменніка А. Пісьмянкова] / Навум Гальпяровіч // Вожык. — 2012. — № 2.— С. 6—7.

Гальпяровіч, Н. "Забірайце мяне..." : [успаміны пра паэта А. Пісьмянкова] / Навум Гальпяровіч // Навум Гальпяровіч : На шляху да сябе… / укладанне Л. Анцух. — Мінск : Чатыры чвэрці, 2012. — С. 145—147.

Гальпяровіч, Н. Шлях даўжынёй у "ЛіМ" : [аб працоўнай дзейнасці Алеся Пісьмянкова ў штотыднёвіку "ЛіМ"] / Навум Гальпяровіч // Літаратура і мастацтва. — 2012. — 24 лютага. — С. 6.

Гаўрыленка, В. І. Вобраз героя ў лірыцы кахання Алеся Пісьмянкова : [Электронны рэсурс] / В. І. Гаўрыленка // Беларускае літаратуразнаўства: навук.-метад. зборнік / гал. рэд. Л. Д. Сінькова. — Вып. 10. — Мінск : БДУ, 2012. — С. 17—22.

Герасімёнак, М. А. Увасабленне тэмы гістарычнага мінулага ў творчасці Алеся Пісьмянкова : [Электронны рэсурс] / Маргарыта Андрэеўна Герасімёнак // Студенческая наука как фактор личностного и профессионального развития будущего специалиста : материалы Х студ. научно-практ. конф., Минск, БГПУ, 23 апреля 2014 г. — С. 197—199.

Голубеў, У. Элексір бессмяротнасці : [творчы партрэт паэта А. Пісьмянкова] / У. Голубеў // Настаўніцкая газета. — 2002. — 17 студзеня. — С. 4.

Заяц, Н. "Нам адпушчана так небагата..." : [пра апошнюю кнігу А. Пісьмянкова "Думаць вершы"] / Наталля Заяц // Роднае слова. — 2007. — № 2. — С. 3—5.

Зуёнак, В. Акварэлі лета, графіка зімы... : [аб творчасці А. Пісьмянкова] / В. Зуёнак // Зуёнак, В. Паміж небам і зямлёй : літаратурныя лінгвістычные эсэ, эцюды, падарожныя нататкі / Васіль Зуёнак . — Мінск, 2009. — С. 185—189.

Зэков, А. Алесь : [воспоминания автора про А. Письменкова] / Анатоль Зэков // Нёман. — 2016. — № 4. — С. 59—71.

Клімуць, Я. І. Пісьмянкоў Алесь / Я. І. Клімуць // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. Т. 5. Пестрак – Сяўрук / Інстытут літаратуры імя Янкі Купалы АН Рэспублікі Беларусь ; Беларуская энцыклапедыя ; рэдкалегія: І. Э. Багдановіч [і інш.]. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1995. — С. 27.

Коршуков, Е. Сердце поэта : [про последнюю книгу А. Письменкова "Думаць вершы"] / Евгений Коршуков // Неман. — 2005. — № 7. — С. 198—200.

Леўчанка, М. Ракавое прароцтва паэта : [да 50-годдзя з дня нараджэння А. Пісьмянкова] / М. Леўчанка // Могилевская правда. — 2007. — 23 февраля. — С. 18. ; Маяк Прыдняпроўя (Быхаў). — 2007. — 24 лютага.

Марозава, С. Светлы воблік паэта : [аб творчасці А. Пісьмянкова] / Соф'я Марозава // Літаратура і мастацтва. — 2012. — 24 лютага. — С. 6.

Марціновіч, А. Белы бусел над бесяддзю : [творчасць А. Пісьмянкова] / Алесь Марціновіч // Марціновіч, А. Бяссоне Млечнага Шляху : выбраныя старонкі беларускай літаратуры / Алесь Марціновіч. — Мінск : Беларусь, 2016. — С. 208—222.

Мінкевіч, Л. Белы бусел Бесядзі : [творчасць Алеся Пісьмянкова] / Людміла Мінкевіч // Народная газета. — 2012. — 31 мая. — С. 12.

Патапенка, В. "I будуць воблакі над намі..." / Віктар Патапенка // Полымя. — 2009. — № 4 . — С. 162—167.

Пісьмянкоў Алесь Уладзіміравіч: Думаць вершы… (замест аўтабіяграфіі) // З росных сцяжын : аўтабіяграфіі пісьменнікаў Беларусі / уклад. Мікола Мінзер. — Мінск : Літаратура і мастацкая, 2009. — С. 319—326.

Пісьмянкоў, А. "Нам адпушчана так небагата..." / Алесь Уладзіміравіч Пісьмянкоў // Дзеяслоў. — 2013. — № 13.

Чыгрын, С. Ён жыць не ўмеў без дарог : [А. Пісьмянкоў на старонках "Магілёўскай праўды" ў 1970-я гады] / Сяргей Чыгрын // Голас Касцюкоўшчыны. — 2015. — 5 верасня.— С. 8—9 : фота.

Шаўлякова, І. Жыццё тэксту: падтэкст і кантэкст : [аб творчасці А. Пісьмянкова] / Ірына Шаўлякова // Шаўлякова, І. Сапраўдныя хронікі Поўні : артыкулы і рэцэнзіі / Ірына Шаўлякова. — Мінск : Літаратура і мастацтва, 2011. — С. 140—145.

Школьны факультатыў. Алесь Пісьмянкоў // Полымя. — 2006. — № 6 . — С. 183—186.

Шынкарэнка, В. К. Алесь Пісьмянкоў: 1957—2004 / В. К. Шынкарэнка // Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя : у 4 т. / навуковыя рэдактары: У. В. Гніламёдаў, С. С. Лаўшук. — Мінск : Беларуская навука, 2015. — Т. 4, кн. 3. — С. 971—992.

Шычко, С. "Рады я, і рад мой брат..." : [пра зборнік вершаў А. Пісьмянкова "Чаму вожык не стрыжэцца?"] / Сяргей Шычко // Літаратура і мастацтва. — 2017. —  27 студзеня. — С. 6.

Інтэрнэт-рэсурсы

Алесь Пісьмянкоў на сайце "Беларуская палічка. Беларуская электронная бібліятэка"

Алесь Пісьмянкоў на сайце "Вершы.ru"

Алесь Пісьмянкоў на сайце "Родныя вобразы"

 

Разделы сайта